Калужские рефераты


Дипломы, курсовые по религии и мифологии (мифы, легенды)

Скачать реферат:

Название: Православие

  1     2    3    4    5    6  

Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і. культамі. Звесткі, сабраньія этнографамі, гісторыкамі, фалькларыстамі і іншымі даследчьікамі культуры Беларусі, дазваляюць пад пластом позніх хрьісціянскіх уяўленняў адшукаць рэшткі язьгчніцкага светапогляду і магічна-абрадавай практыкi Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага "языцы" - народы, чужаземцы) - прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культьы што існавалі да пашырэння т. зв. "вышэйшых" рэлігій - хрысціянства, ісламу і інш. Язычніцтва - надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычньіх эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе - багіня вясны ўзялася за справу. Камяні пад сахой пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, з якімі можна было жыць у згодзе, але якіх трэба было слухацца, захоўваць табу, каб не парушаць згоду з навакольным светам.
З прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя зменьі. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і святы не могуць саступіць месца іншьім.
У адрозненне ад Рымскай імперыі, хрысціянства на Старажытную Русь прыйшло ў гатовым выглядзе, з адшліфаванымі за дзевяць ста-годдзяў свайго існавання формуламі, са Старым і Новьім Запаветамі, з літаратурай айцоў царквы, культамі Хрьіста і Багародзіцьі, са ста-раславянскай мовай, прынесенай першымі місіянерамі з Візантыі. Пры ўсёй складанасці станаўлення ранняга хрысціянства ў Рымскай імперыі яно ўсё ж такі развівалася ў накірунку ад нізоў да вярхоў, урада, элітьі. У славянскім грамадстве хрысціянства наладжвалася зверху - ад эліты да народа, і гэтая процілегласць рэлігійных спадзя-ванняў стала істотнай.
Хрысціянства Усходняй Рымскай імперьіі (як i Заходняй) да свай-го сцвярджэння ў ролі дзяржаўнай рэлігіі вяло працяглую барацьбу з язычніцтвам, перамагло яго і замацавала сваю нялёгкую перамогу тым, што занесла ўсіх язьічніцкіх багоў у "д'ябальскія спісы". "Язьічніцкае" для хрьісціянства было сінонімам "варварскага".
Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. Сучаснша Візантьійскага імператара Канстанціна Барвянароднага - руская княгіня Вольга - прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 - 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаяыя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовьія паходьі на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала гіад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншьіх важных цэнтраў - Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае - "стала"? Сапраўды не сама сабой, не чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка. Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новьімі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

  1     2    3    4    5    6  

Скачан: 1 раз.

Скачать диплом, курсовую, реферат, контрольную

Понравилось? тогда жми кнопку!

Лучшие студенческие анекдоты

Поиск


Реклама